2011-01-14

mitrius: (Default)
2011-01-14 01:19 pm

Кандрат Крапiва. Член

Не пытайце — «Хто ты?»
Ці яшчэ —«Адкуль ты?»
Бо ён член сапраўдны
З членаў Інбелкульта.

Ужо колькі год вось
Абавязкі члена
Ён спраўляе шчыра
I нясе сумленна.

Хай на дзень хто ходзіць
Хоць разоў па дзесяць,
Ходзіць ён на працу
Два разы на месяц.

Два разы на месяц
У яго ёсць праца:
Атрымаць, што трэба,
Потым распісацца.

Калі ж вы чакалі
Працы навуковай,
Дык яна для члена
Не абавязкова;

Кіньце клапаціцца
Вы, сябры, аб гэным:
Ён да самай смерці
Застанецца членам.

1926